Амаль 100 тысяч долараў выдаткуюць на экраны і пражэктары для правядзення «Славянскага базару»


На экраны і пражэктары для сцэны XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» патрацяць 311 тысяч рублёў, паведамляе партал «Народныя навіны Віцебску».

Грошы на арэнду святлодыёдных экранаў і пражэктараў выдаткуюць з бюджэту.

Афармленне сцэны «Славянскага базару ў Віцебску» ў 2021 годзе.
Фота: БелТА

Агульная плошча святлодыёдных экранаў на «Славянскім базары» сёлета перавысіць 450 квадратных метраў (у 2021 годзе было 600 квадратных метраў), там выкарыстаюць 11 розных тыпаў экранаў. Арыенціровачны кошт іх арэнды складае 205 000 рублёў (у 2021 годзе – 176 000 рублёў).

Для асвятлення сцэны задзеюць больш як 600 розных асвятляльных прыбораў. Іх арэнда разам з спадарожным абсталяваннем будзе каштаваць 106 000 рублёў.

Экраны і пражэктары павінны змантаваць у Летнім амфітэатры да вечара 10 ліпеня.

31-ы Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе 14–17 ліпеня.

Аналітыка
Сяргей Будкін: Улады працягваюць планамернае вынішчэнне беларускай культуры
2022.06.15 18:08

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў