У Воршы знайшлі забітымі чатырох дзяцей у веку ад аднаго да васьмі гадоў


Увечары 14 лютага ў Воршы былі знойдзеныя целы чатырох дзяцей са слядамі гвалтоўнай смерці. Да злачынства можа быць датычная 36-гадовая маці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: orda.kz

На месца выехалі следчыя абласнога апарату і супрацоўнікі міліцыі, паведаміў Следчы камітэт. Крыміналісты праводзяць агляд, фіксуюць усе факты, датычныя да справы.

Па факце забойства заведзеная крымінальная справа згодна з ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Забойства дзвюх або больш асобаў, здзейсненае ў адносінах да малалетніх»).

Маці забітых дзяцей затрымалі, з ейным удзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

На месца здарэння таксама накіраваная следчая група цэнтральнага апарату Следчага камітэту, якая прыме крымінальную справу да свайго вядзення.

Расследаванне ўзяў пад асабісты кантроль старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гора.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў