Беларускі філосаф, метадолаг, грамадскі дзеяч і вядоўца «Белсату» Уладзімір Мацкевіч з 15 лютага пераходзіць да сухой галадоўкі, паведамляе старонка ў «Фэйсбуку», прысвечаная Уладзіміру.
Да 15 лютага філосаф трымаў галадоўку ўжо 11 дзён, аднак не адмаўляўся ад вады. Галадаваць ён мае намер да выканання ягоных патрабаванняў: змяніць меру стрымання, спыніць імітацыю следчых дзеянняў і перадаць справу ў суд. Патрабаванні дагэтуль не выкананыя, таму Мацкевіч перайшоў да больш радыкальнай формы галадоўкі.
На старонцы, прысвечанай Уладзіміру Мацкевічу, ёсць заклік падпісаць петыцыю, якая паўтарае патрабаванні філосафа. На 12:15 15 лютага петыцыю падпісалі 5080 чалавек.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). 4 лютага Мацкевіч абвесціў галадоўку і заявіў, што калі цягам 10 дзён ягоныя патрабаванні не будуць выкананыя, ён пяройдзе да сухога галадавання. Уладзімір Мацкевіч утрымліваецца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Менску.
Як падтрымаць Уладзіміра Мацкевіча:
ГГ, belsat.eu