Ваенны падарваў гранату і ўчыніў пажар у воінскай часці ў Белгародскай вобласці


На тэрыторыі часці ў Белгародскай вобласці 14 студзеня камандзір узвода ўзарваў гранату, пасля чаго адбыўся пажар, які прывёў да дэтанацыі боепрыпасаў з пакоя захоўвання зброі. У выніку інцыдэнту ёсць загінулыя і пацярпелыя сярод расейскіх вайскоўцаў, паведамляе тэлеграм-канал «112».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія вайскоўцы.
Фота: МП / Белсат

У выніку выбуху, паводле папярэдніх звестак, 3 ваеннаслужачыя загінулі, 16 чалавек пацярпелі, яшчэ 8 прапалі без вестак.

Плошча ўзгарання склала 450 квадратных метраў. Распачата крымінальная справа.

Таксама расейскае агенцтва «ТАСС» са спасылкай на экстраныя службы паведамляе пра 10 пацярпелых вайскоўцаў у выніку пажару і «дэтанацыі боепрыпасаў» у доме культуры хутара Тоненька Белгародскай вобласці.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў