Альбом ад стваральніка скандальных „кубікаў”


Аўтар скандальнага перформансу з кубікамі ў горадзе разам з жонкаю выдаў альбом. Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава прэзентавалі супольнае пешчанае дзіця ў кнігарні “ЛогвінаЎ”. Працы – наіўныя, правакацыйныя, смешныя, з сацыяльным або палітычным падтэкстам. Назва – “1+1=1”. Бо аўтары хоць і адная сям’я – захоўваюць творчую незалежнасць адно ад аднаго.
{movie}Агляд падзеяў культуры (02.07.2013)|right|11423{/movie}
МІХАІЛ ГУЛІН, МАСТАК:
“Што нас адрознівае з Тоняю – мяне цікавіць праца з вонкаваю крыніцаю інфармацыі, я чэрпаю з атачэння, з рэчаў вонкавых. А Антаніна чэрпае з свайго ўнутранага “я”. Думаю, што гледачу альбом не складана будзе глядзець і чытаць, бо я не скажу, што я такі складаны мастак”.

Альбом можна раздзяліць на 3 часткі – працы Міхаіла Гуліна, Антаніны Слабодчыкавай ды іхныя супольныя творы. Альбом “1+1=1” зрабіўся 6-ым альбомам калекцыі «Partisan», якая будзе цікавая ўсім, хто хоча ведаць больш пра беларускае сучаснае мастацтва. Усяго ў серыі «Partisan» плануюць выдаць 32 альбомы.

Іншыя тэмы: адзін з самых адметных маладых беларускіх паэтаў Алесь Емяльянаў-Шыловіч прэзентаваў Дэбютны зборнік вершаў “Парасонечнасць”. У Берасці паглядзелі на праблему Чарнобылю вачыма дзяцей. У Мексіцы адкрылася доўгачаканая школа музыкі мар’ячы.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў