Дзеткі з беластоцкай школы з беларускамоўным навучаннем атрымалі падарункі ад «Белсату»


Вучні пачатковых класаў школы № 4 аказаліся нашымі адданымі гледачамі ды напісалі супольны ліст з падзякамі за спазнаваўчую праграму «Прыгоды і паходы”:

{movie}”Прыгоды і паходы” ў беластоцкай школе №4|right|11421{/movie}

«Дарагая рэдакцыя тэлеканалу «Белсат»,

мы любім Вашыя казкі для дзетак, а найбольш – «Прыгоды і паходы». Вельмі падабаецца нам Свінтус таму, што ён надта вясёлы. Гэты мультфільм павучальны. Дзякуючы яму мы набылі шмат ведаў. Мы вельмі шкадуем, што ён выходзіць раз на два тыдні. Прывітанні ўсім.

Трэці клас пачатковай школы № 4 у Беластоку з настаўніцаю беларускай мовы».

У адказ «Белсат» падараваў дзеткам дыскі з іхнаю ўлюбёнаю праграмаю і карысныя падарункі.

Настаўніца Аліна Ваўранюк кажа, што вясёлая дзесяціхвілінная праграма ідэальна пасуе да заняткаў у пачатковых класах. Дзеці адпачываюць, а разам з гэтым даведваюцца шмат новага пра навакольны свет.

Паглядзець усе выданні праграмы «Прыгоды і паходы» можна на нашай старонцы.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў