КДБ зацікавіўся грамадзянскай кампаніяй “Наш дом”


Актывістка кампаніі Крысціна Шацікава тлумачыць гэта тым, што некалькі чалавек, у тым ліку і яна, былі затрыманыя падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці.

Позву на допыт у КДБ на 8 лютага атрымаў актывіст кампаніі Павал Варашылаў. Крысціну Шацікаву дапытвалі 1 лютага. “Падчас допыту стала зразумела, што працаўнік КДБ імкнецца навязаць сваю версію падзеяў на плошчы”, – распавяла “Белсату” актывістка.

Крысціна Шацікава гаворыць, што оперупаўнаважаны Андрэй Рошчын актыўна падводзіў яе да таго, каб яна прызнала, што біццё шкла ў Доме ўраду зладзілі апазіцыйныя кандыдаты на прэзідэнцтва. “Я адказала, што асабіста бачыла, хто першым пачаў біць шкло, бо знаходзілася амаль на прыступках будынку”, – распавядае Крысціна.

Больш за тое, актывістка паведаміла прадстаўніку КДБ, што ў яе ёсць фота аператара спецслужбаў, які фіксаваў на відэа закалоты ля Дому ўраду з самога пачатку. “Іх гэта інфармацыя вельмі зацікавіла, і ўчора я ім аддала здымкі”, – гаворыць Крысціна Шацікава.

belsat.eu

Стужка навінаў