«Будзе, як у ГУЛагу пры савецкай уладзе!»


Ці патрэбныя дзіцячыя працоўныя лагеры, запыталі беларусаў рэпарцёры праграмы «Маю права».

Менскія ўлады пастанавілі на час летніх вакацыяў стварыць працоўныя лагеры для старшакласнікаў. За дзіцячую працу гатовыя заплаціць да Br 1 млн за месяц. Ці падтрымліваюць гэтую ідэю бацькі ды самі школьнікі, высвятлялі журналісты праграмы «Маю права».

Праграму «Маю права» можна прагледзець цалкам у архіве праграмаў, а таксама ў онлайн-трансляцыі «Белсату» кожную сераду а 20:35.

{movie}Апытанне: Ці патрэбныя дзіцячыя працоўныя лагеры? |right|10937{/movie}

Адны беларусы лічаць, што працаваць мусіць кожны, нават дзеці. «Дзеці мусяць зарабляць грошыкі, якія потым цэняць», – лічыць спадарыня. «Дзеці, прывучаныя ў Савецкім Саюзе да працы, былі дысцыплінаваныя і добра вучыліся, трэба гэта адраджаць», – пахваліла працоўныя лагеры для дзяцей беларуска.

Іншыя падкрэсліваюць, што ўсё мусіць адбывацца дабравольна. «Калі дзіця хоча, хай ідзе, але сілком туды заганяць не трэба», – мяркуе адна з мамаў. Некаторыя ж з беларусаў дадаюць, што дзіцячыя працоўныя лагеры будуць нагадваць ГУЛаг, у якія будуць заганяць, каб «зрабіць чалавека шчаслівым».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў