МУС прызнаў Беларускі добраахвотніцкі корпус «экстрэмісцкім фармаваннем»


14 снежня Міністэрства ўнутраных справаў прызнала Беларускі добраахвотніцкі корпус «экстрэмісцкім фармаваннем», пра што паведамляецца на сайце ведамства.

Эмблема Беларускага добраахвотніцкага корпусу.
Фота: Вікіпедыя

У абноўленым спісе пералічаныя таксама асобы, датычныя Беларускага добраахвотніцкага корпусу – Радзівон Батулін, Ігар Янкоў і Андрэй Трацэўскі.

Абвяшчэнне стварэння БДК.
Фота: Еўрарадыё

Акрамя таго, у спісе фігуруюць інфармацыйныя рэсурсы БДК: YouTube- і Telegram-каналы, боты, а таксама рахунак ва ўкраінскім банку, на які адбываецца збор ахвяраванняў.

Пра стварэнне корпусу было абвешчана 25 снежня 2022 года. Як паведамлялі тады яго стваральнікі, «прычынай стварэння БДК перш за ўсё стала нязгода з тым, што беларускіх ваяроў спрабуюць палітызаваць».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў