Курс долара ў Беларусі зноў абнавіў гадавы максімум


На Беларускай валютна-фондавай біржы за долар даюць 3,2656 рубля. На адкрыцці гандляванняў амерыканская валюта падаражэла на 2 %. Паводле курсу Нацыянальнага банку, долар сёння каштуе 3,2033 рубля.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

На адкрыцці гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы 14 жніўня долар падаражэў амаль на 2 %, да Br 3,2656. Курс еўра вырас на 1 %, да Br 3,46. Расейскі рубель, наадварот, патаннеў на 1 % і цяпер каштуе Br 3,2408.

Паводле курсу Нацыянальнага банку, сёння за долар даюць Br 3,2033, за еўра – Br 3,5163, за расейскі рубель – Br 3,2767.

Амерыканская валюта даражэе ў Беларусі з 8 жніўня, штораз абнаўляючы сёлетні максімум.

Праўда, пакуль курс беларускага рубля не абрынуўся да ўзроўняў, што былі ў сакавіку летась, калі, рэагуючы на пачатак вайны ва Украіне, долар каштаваў максімальна Br 3,3195, а еўра – Br 3,6670.

Тым часам у Расеі курс долара вырас да 101 рубля, еўра – да 111 рублёў. Эканамісты раней неаднаразова адзначалі, што курс беларускага рубля моцна залежыць ад расейскага.

Каментар
Тэхнічны «адскок» ці трэнд? Што адбываецца на валютным рынку
2023.08.08 21:44

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў