2-кілаграмовы сырок і пампушка вагою 1,5 кіло. Пад Менскам зладзілі вернісаж гіганцкай ежы


У вёсцы Валяр’янава каля Менску правялі вернісаж гіганцкай ежы. Гасцям паказалі глазураваны сырок вагою 2 кілаграмы, велічэзныя пампушкі, зефір, бургер і іншыя стравы, піша агенцтва «Минск-Новости».

Двухкілаграмовы сырок на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года.
Фота: «Минск-Новости»

Вялізны глазураваны сырок прэзентаваў Менскі малочны завод № 1. Калі звычайны важыць 40 грамаў, то адмыслова для імпрэзы зрабілі двухкілаграмовы.

Бургер на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года.
Фота: «Минск-Новости»

Таксама на вернісажы паказалі пампушкі вагою 1,5 кілаграма, небывалых памераў круасаны, сушы, бургер, зефір, пернікі, пельмені і хінкалі.

Пампушкі вагою 1,5 кілаграма на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года.
Фота: «Минск-Новости»

Ці пачаставалі наведнікаў гэтымі стравамі, не ўдакладняецца. У анонсе імпрэзы адзначалася, што госці «змогуць не толькі пабачыць ежу гіганцкіх памераў, а яшчэ і памацаць ды сфатаграфавацца».

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў