Чарговы прысуд журналістам: Дзмітрый Галко – 10 содняў, Аляксандр Ярашэвіч – 12


Журналістаў затрымалі ўчора ўвечары, калі яны вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі арыштаваных за “Чарнобыльскі шлях”. Пасля ночы ў Маскоўскім РУУСе суддзі Яўген Хаткевіч (судзіла Дзмітрыя Галко) і Таццяна Матыль (судзіла Аляксандра Ярашэвіча), цягам колькіх гадзінаў прыйшлі да высновы, што затрыманыя не падпарадкоўваліся працаўнікам міліцыі ды хуліганілі.

Сведкамі выступалі адмыслова навучаныя праваахоўнікі, аднаго з якіх пазналі журналісты: падчас “Чарнобыльскага шляху” ён затрымліваў журналістак “Нашай Нівы” Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую.

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары