Каханне, свабода, музыка. У Варшаве прайшоў прэм'ерны паказ фільму "Жыве Беларусь!" (фотарэпартаж)


Людзі ў форме беларускага спецназу, некалькі соцен урачыстых гасцей. Прэм’еры ў двух варшаўскіх кінатэатрах адначасова ў некалькіх залях у кожным. “Белсат” наведаў самую чаканую прэм’еру – фільм “Жыве Беларусь” польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча.

“Гэты фільм – акт салідарнасці творчай групы з тымі хто ў Беларусі імкнецца думаць незалежна” – зазначыў рэжысёр.

Ва ўрачыстай прэм’еры прынялі ўдзелі здымачная група, стваральнікі фільму і акторы: беларускі рэпер Зміцер Vinsent Папко – выканаўца ролі Мірона Захаркі, польская акторка Кароліна Грушка, якая грае Веру Геніуш, вядомая ў нас, перадусім, дзякуючы фільму Івана Вырыпаева “Кислород”, беларускі музыка і аўтар саўндтрэку Лявон Вольскі і выканаўца ролі рэдактара “Рацыё Рацыя” Аляксандр Памідораў.

Важнасць падзеі падкрэсліў удзел польскіх палітыкаў. Сярод іх былі першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Польшча Тадэвуш Мазавецкі, кіраўнік камісіі па замежных справах Сейму Гжэгаж Схэтына, старшыня камісіі замежных справаў Парламенту, старшыня парламенцкай групы да спраў Беларусі Робэрт Тышкевіч, віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Ежы Памяноўскі.

Асабліва ўзрышыла публіку падзяка рэжысёра фільму за падтрыманне ў стварэнні стужкі Станіславу Шушкевічу і старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Узгадку пра палітвязня гледачы сустрэлі працяглымі авацыямі.

Для шырокага гледача фільм “Жыве Беларусь” увойдзе ў кінатэатры Польшчы у пятніцу, 19 красавіка. Каб спрасціць дасяжнасць фільму беларусам стужка будзе паказвацца ва ўсіх кінатэатрах Беластоку. Пазней фільм з’явіцца ў інтэрнэце.

belsat.eu

Стужка навінаў