Гары Паганяйла: Тое, як прызначылі Мясніковіча, прыніжае парламент


https://youtu.be/j2724Gbd-zA
“Інстытут парламентарызму ў нашай краіне дзеяннямі Лукашэнкі фактычна ліквідаваны”, – заявіў праваабаронца Гары Паганяйла, каментуючы прызначэнне Міхаіла Мясніковіча на пасаду прэм’ер-міністра краіны.

Паводле прадстаўніка БХК, Аляксандр Лукашэнка парушыў працэдуру прызначэння кіраўніка ўраду. Згодна з заканадаўствам, прэм’ер-міністр прызначаецца прэзідэнтам пасля ўзгаднення з парламентам. “У нашай неправавой дзяржаве ўсё адбываецца па-іншаму: Лукашэнка сваім указам прызначыў Мясніковіча, а потым, праз некаторы час, скіроўвае прапановы аб ўзгадненні гэтай кандыдатуры ў Палату прадстаўнікоў, – кажа Гары Паганяйла. – І Палата прадстаўнікоў чыста фармальна прымае рашэнне аб згодзе на гэтае прызначэнне”.

На думку праваабаронцы, такім чынам і прэзідэнт, і Палата прадстаўнікоў дэманструюць непавагу да Канстытуцыі. “Па гэтай працэдуры бачна, што як такой заканадаўчай улады няма ў краіне. Прэзідэнт проста памыкае гэтым органам. Гэтыя дзеянні прэзідэнта па сутнасці прынізілі заканадаўчы орган”, – падкрэсліў Гары Паганяйла.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары