Сярэдні заробак у Менску дасягнуў рэкорднай лічбы – 2 млн руб.


Такія лічбы даў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак менчука за снежань 2010 г. склаў 2 млн руб. Лічба ўжо выклікала хвалю абурэння сярод жыхароў сталіцы. Сумневы адносна яе выказваюць і прадстаўнікі кадравых агенцтваў.

Намесніца дырэктара агенцтва “Квадрат” Таццяна Коласава сцвярджае, што заробак памерам 2 млн руб. у сталіцы лічыцца высокім. “Стандартны заробак для спецыяліста з вышэйшай адукацыяй – 1,2–1,5 млн руб. Больш прапаноўваюць кіраўнікам аддзелаў, прадстаўніцтваў. Нельга забываць на бюджэтныя сферы. У школах, паліклініках, заводах тыповым лічыцца заробак ад 700 тыс. да 1 млн”, – адзначыла эксперт.

Паводле статыстыкі, рэальны заробак за 2010 г. павялічыўся ўва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У лідарах – Магілёўская вобласць: рост склаў 117,3%.

Эканаміст і HR-кансультант Наталля Зайцава мяркуе, што лічбы Нацыянальнага статыстычнага камітэту – далёкія ад жыцця. “Калі ўважліва паглядзець на звесткі за ўвесь год, то асаблівыя тэмпы росту назіраюцца апошні месяц – у снежні. Вось, напрыклад, па Менску за адзін месяц заробак павялічыўся на 11,7%. Складаецца ўражанне, што кожны год статыстыка падганяецца пад выніковыя абяцанні ўраду”, – адзначыла эканаміст.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары