Dэвайс: Сканэр для пошуку зброі


Прафесар Мічыґанскага ўніверсітэту Камаль Сарабандзі прапанаваў ідэю стварэння хуткага сканэра для пошуку схаванай зброі на целе чалавека ці ў натоўпе. Асноўны элемент гэтай інавацыі – радар, які працуе ў міліметровым дыяпазоне, які дадаткова выкарыстоўвае эфект Доплера і тэхніку палярыметрыі.

{movie}”Dэвайс” (29.03.2013)|right|9957{/movie}

Радар накіроўвае адмысловы сігнал на цела чалавека, пасля чаго камп’ютарны алгарытм, атрымаўшы звесткі, высвятляе так званае “свячэнне” металічнай прылады. Паводле вынаходнікаў сістэмы, яе можна выкарыстаць для праверкі вялікай колькасці людзей, прычым сканаванне адной асобы займае менш за секунду і не патрабуе ўсталявання адмысловай рамкі, як у вЫпадку з металашукальнікам. Ідэя сканэра зброі прыйшла ў галаву прафесару СарабАндзі пасля апошніх гучных паведамленняў аб стралянІне ў амерыканскіх навучальных установах.

Акрамя гэтага ў выданні: навінкі на рынку мабільных прыладаў, кампутарная графіка новага пакалення і свежыя канцэпты нерэальных аўтаў.



Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў