Створым свята разам! Афіцыйны ролік «Белсату» да Дня Волі


Наш тэлеканал прэзентуе адмысловы кліп, зняты з дапамогаю нашых гледачоў. Разам мы згадваем падзеі 95-гадовай даўніны – абвешчанне незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі.

{movie}Ролік “Белсату” да 95-годдзя БНР |right|9852{/movie}

Ролік створаны дзякуючы нашым гледачам, якія выступілі не толькі як удзельнікі кліпу, але і яго суаўтары. Прыхільнікі «Белсату» прыслалі нам ключавыя словы, якія адлюстроўваюць асацыяцыі сучасных беларусаў з вобразам БНР. Менавіта гэтыя словы, указваючы на повязь паміж сённяшнім днём і слаўнымі гістарычнымі падзеямі, сталіся падставаю для кліпу.

Прапанаваны вашай увазе ролік – першае відэа «Белсату», якое стваралі і рэдагавалі перадусім самі гледачы тэлеканалу, дасылаючы нам СМС-паведамленні, мэйлы, кантактуючыся праз нашую старонку www.belsat.eu і сацыяльныя сеткі.

belsat.eu

Стужка навінаў