ЗША і Канада ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі і тых, хто ёй дапамагае


Злучаныя Штаты і Канада 12 снежня абвясцілі пра пашырэнне санкцыяў за вайну Расеі супраць Украіны. Агулам пад новыя абмежаванні трапілі каля 280 фізічных і юрыдычных асобаў.

Будынак Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ў Вашынгтоне.
Фота: Deutsche Welle

Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць больш як 150 фізічных асобаў і прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу. Дзяржаўны дэпартамент абвясціў пра абмежаванні супраць яшчэ больш як 100 фізічных асобаў і кампаніяў.

Пад абмежаванні ЗША трапілі, у прыватнасці, былы кіраўнік «Мегафона», інвестар Іван Таўрын і ягоная кампанія «Kismet», а таксама прадпрымальнік Іван Свіблаў і звязаная з ім «Fortiana Holdings Limited». Таксама пад санкцыі трапіў «Экспобанк», кампанія «Киевская площадь» ды іншыя.

Пры гэтым пад абмежаванні трапілі не толькі расейскія асобы і кампаніі, але і структуры ў Кітаі, Турцыі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Кыргызстане, Таджыкістане, на Мальдывах, у Сінгапуры, Паўднёвай Карэі і Швейцарыі. Мэта такіх крокаў – перашкодзіць абыходу Расеяй санкцыяў, паўплываць на яе энергетычны патэнцыял, банкі, металургічны і горназдабыўчы сектары.

Канада ў сваю чаргу ўвяла санкцыі супраць 30 асобаў, якія балатаваліся на расейскіх выбарах на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Hавiны
Байдэн вылучыў для Украіны зброі на 200 мільёнаў долараў. Ці будуць яшчэ пастаўкі?
2023.12.13 08:50

Злучаныя Штаты Амерыкі падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага заявілі пра вылучэнне новага пакету ўзбраення і тэхнікі для падтрымання Украіны ад агрэсіі Расеі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў