Беларускі Чырвоны Крыж просіць беларусаў падзяліцца дронамі


Беларускі Чырвоны Крыж прапануе беларусам аддаць свае дроны ў якасці ахвяраванняў: захоўваць іх хутка будзе нельга, а Чырвонаму Крыжу яны патрэбныя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: t.me/redcrossby

«Супрацоўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа ў сваёй дзейнасці па аказанні дапамогі пацярпеламу насельніцтву часта выкарыстоўваюць дроны для ацэнкі сітуацыі і рэагавання на яе. Гэта датычыцца абстаноўкі, звязанай з умовамі надвор’я – паводкамі, багатымі ападкамі, а таксама пры пошуку людзей, якія страціліся ў лясах, магчымасці хуткага аказання першай дапамогі. Наша каманда гатова прыняць ад насельніцтва ў якасці ахвяравання дроны для іх далейшай эксплуатацыі пры рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі», – заяўляе арганізацыя.

Нагадаем, згодна з указам Лукашэнкі з 25 сакавіка 2024 года фізічным асобам будзе забаронена захоўваць і карыстацца беспілотнікамі.

1 снежня членства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца было прыпынена. Арганізацыя пазбавілася фінансавання ад Міжнароднай федэрацыі.

Разбор
Беларусам забаранілі беспілотнікі. Навошта і што рабіць? Галоўнае, што трэба ведаць
2023.09.26 15:57

СП, belsat.eu

Стужка навінаў