Нікол Пашыньян: Арменія ратыфікуе Рымскі статут у поўным аб'ёме


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян адзначыў, што краіна збіраецца ў поўным аб’ёме ратыфікаваць Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда.

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
Фота: ТАСС

Заяву аб гэтым кіраўнік ураду Арменіі зрабіў, выступаючы перад дэпутатамі парламенту.

«Урад накіраваў Рымскі статут у парламент, і, згодна з маёй пазіцыяй і пазіцыяй нашай фракцыі, ён будзе поўнасцю ратыфікаваны. Гэта не мае ніякага дачынення да адносінаў Арменіі і Расеі, гэта датычыцца пытанняў бяспекі Арменіі», – сказаў Пашыньян.

Арменія падпісала Рымскі статут яшчэ ў 1998 годзе. Армянскі ўрад у канцы 2022 года накіраваў зварот у Канстытуцыйны суд краіны з нагоды пытання аб адпаведнасці Рымскага статуту Канстытуцыі краіны. У сакавіку 2023 года Канстытуцыйны суд Арменіі даў заключэнне, што палажэнні Рымскага статуту адпавядаюць Асноўнаму закону Арменіі.

Нікол Пашыньян адзначыў, што ратыфікацыя дакумента звязана найперш з сітуацыяй на памежжы з Азербайджанам і не мае ніякага дачынення паміж узаемаадносінамі з Расеяй. Проста працэс супаў «з кантэкстам адносінаў Расеі і МКС».

Нагадаем, што ў пачатку верасня паміж Арменіяй і Расеяй узнікла гучная сварка: Арменія выказвае незадаволенасць расейскімі ўладамі і хоча збліжэння з Захадам, Масква ж выказвае заклапочанасць і пагражае прызнаць Арменію «незаконнай».

Нагадаем, што на саміце BRICS, які з 22 па 24 жніўня 2023 года адбываўся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Расею прадстаўляў міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў. Уладзімір Пуцін не паляцеў на сустрэчу, бо яму па прылёце ў гэтую краіну пагражаў арышт. Прычына – ордар на арышт прэзідэнта Расеі, выдадзены Міжнародным крымінальным судом, а таксама ратыфікацыя Рымскага статуту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай.

Аналітыка
Арменія развітваецца з Расеяй і АДКБ? Што адбываецца паміж Ерэванам і Масквой
2023.09.08 07:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў