Паўла Белавуса накіравалі ў шклоўскую калонію, у якой няма этычных нормаў і правілаў


Палітвязня Паўла Белавуса перавялі ў шклоўскую калонію № 17, пра што напісала жонка папулярызатара беларускай культуры ў сваім Facebook. Гэтая калонія ў Беларусі лічыцца адной з самых жорсткіх. Праваабаронцы ў размове з «Белсатам» кажуць, што ў гэтай папраўчай установе з тысячы вязняў амаль 90 палітвязняў.

Павел Белавус, стваральнік Symbal.by і «Арт-сядзібы».
Фота: by_culture / Telegram

Паўла Белавуса, якога прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» асудзілі на 13 гадоў калоніі. Дырэктар Symbal.by і папулярызатар беларускай культуры будзе адбываць пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17.

Сітуацыя з Паўлам Белавусам – асабістая помста за актыўную грамадзянскую пазіцыю, які негвалтоўным спосабам шмат гадоў прыцягваў увагу да беларушчыны, дапамагаў гэтаму станавіцца, каментуе «Белсату» справу палітвязня Валдзіс Фугашсузаснавальнік праваабарончай арганізацыі «Human Constanta».

«Вялікі прысуд, накіраванне ў шклоўскую калонію – гэта вельмі кепскія і сумныя навіны. Я толькі шчыра магу спадзявацца, што ў яго ёсць унутраны стрыжань, што ягоныя сваякі, родныя, блізкія, падтрымліваюць яго, дасылаюць яму бандэролі. І тое, што ва ўмовах, якіх ён апынецца, будуць людзі, якія праявяць чалавечнасць. І што нашая сумесная праца накіраваная на ўсіх палітвязняў прывядзе да таго, што палітвязняў вызваляць як мага хутчэй і потым будуць праходзіць якасныя праграмы рэабілітацыі і падтрымання», – кажа Валдзіс Фугаш.

Агляд
Вышымайкі як здрада дзяржаве. Чым вядомы Павел Белавус, якога асудзілі на 13 гадоў калоніі
2023.05.11 19:39

Вікторыя Рудзянкова, юрыстка праваабарончага цэнтру «Вясна» кажа, што накіраванне Паўла Белавуса ў шклоўскую калонію – гэта такое ўзмоцненае пакаранне, бо мы ведаем, што менавіта ў гэтай калоніі прымяняюцца катаванні, бесчалавечнае абыходжанне не толькі да палітычных зняволеных, але і да простых зняволеных. Праваабаронца нагадвае, што ў калоніі № 17 яшчэ каторы час таму адміністрацыя шырока прымяняла шантаж, як гэта было з абавязковым вакцыянаваннем падчас пандэміі каронавіруса. Людзей шантажавалі тым, што іх пазбавяць спатканняў з іх роднымі.

«Менавіта гэтая калонія стала шырокавядомай пасля трагічнай смерці Вітольда Ашурка. Раней менавіта Вітольд Ашурак распавёў пра жоўтыя біркі. Ён напісаў у сваім лісце, што палітвязняў пазначаць жоўтымі біркамі і напісаў, што там шмат палітвязняў. На гэты момант у шклоўскай калоніі 86 палітвязняў. А ўсяго там крыху больш за тысячу вязняў», – кажа Вікторыя Рудзянкова.

Праваабаронца таксама адзначае, што дадатковыя катаванні не абавязкова чыняцца ў дачыненні да палітвязняў у нейкай асобнай калоніі, бо калі па чалавеку ёсць нейкая замова, так бы мовіць, то яму будзе кепска ў любой калоніі.

Паводле субяседніцы «Белсату» накіраванне Паўла Белавуса ў адну з самых жорсткіх калоніяў у краіне можа быць звязанае з тым, што ў шклоўскай калоніі замовы такія рабіць не трэба, там могуць катаваць і звычайных зняволеных. Гэта жорсткая калонія, у якой няма этычных нормаў і правілаў і людзі проста там пакутуюць. Такое ўражанне пра шклоўскую калонію агучваюць праваабаронцы.

Hавiны
Сям’і палітвязня Паўла Белавуса за паўдня сабралі € 18 000. Але дапамога трэба яшчэ шмат каму
2023.05.12 11:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў