У Вроцлаве адкрыўся шэлтар для беларускіх палітвязняў і іхных сем’яў


Шэлтар для палітычных вязняў ды іхных сем’яў з’явіўся ў польскім горадзе Вроцлаве, паведамляе Reform.by. Прытулак створаны паводле ініцыятывы фонду «BY_Help» і ім фінансуецца.

Шэлтар для палітвязняў у Вроцлаве.
Крыніца: Reform.by

Лакальны партнёр шэлтару – Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да волі».

«Шэлтар размешчаны ў нашым цудоўным горадзе Вроцлаў і носіць назву «Вроцлаў-сіці». «Вроцлаў-сіці» – гэта месца, дзе беларусы, вызваленыя з турмаў, могуць знайсці начлег, абарону і падтрыманне ў першы час пасля пераезду», – адзначае каманда шэлтару.

Разбор
Як кампенсаваць беларусам рэпрэсіі і дзе на тое ўзяць грошы. Глядзім праект Офісу Ціханоўскай
2023.09.25 18:21

Стваральнікі шэлтару запрашаюць да супрацы валанцёраў, спонсараў, бізнес, які можа забяспечыць працоўныя месцы, медыі.

Паводле звестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», у лютым на волю выйшлі мінімум 24 палітвязні, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя да «хатняй хіміі» і вызваленыя з СІЗА.

Беларус беларусу
Як хутка знайсці фінансавую дапамогу ў крытычнай сітуацыі?
2023.11.17 16:40

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў