Як хутка знайсці фінансавую дапамогу ў крытычнай сітуацыі?


«Хуткая ўзаемадапамога» ўжо дапамагла 1287 беларусам. Вольга Пруднікава апавяла, як хутка знайсці фінансавую дапамогу ў крытычнай сітуацыі або дапамагчы іншым беларусам, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі. Новы «Беларус беларусу».

«Хацела б падзякаваць за дапамогу, бо калі не застаешся са сваёй нейкаю праблемаю, нейкімі пытаннямі сам-насам, гэта, насамрэч, дарагога каштуе. У час, калі цяжка, калі ты застаешся без сродкаў да існавання, любая дапамога вельмі важная і вельмі такою, пяшчотай, я б сказала, адгукаецца ў сэрцы. Бо гэта 5 беларускіх рублёў ці якаясь маленькая мінімальная сума, так? Ты папросту разумееш, што цябе хтосьці падтрымаў, і ты адчуваеш, што ты не адзін. Ты не застаўся насамрэч сам-насам са сваёй праблемай, і хтосьці падставіў сваё плячо, каб табе было трохі лягчэй», – распавядае Марына Кіявец. Яе звольнілі з працы за каментар, а затым муж пакінуў адну разам з траімі дзецьмі на руках. На дапамогу прыйшлі неабыякавыя беларусы праз ініцыятыву «Хуткая ўзаемадапамога». Можаце далучыцца і вы: калі вам патрэбная дапамога або калі вы самыя можаце дапамагчы. Цяпер праз ініцыятыву «Хуткая ўзаемадапамога» дапамагчы можна 47 беларусам.

Агляд
Калі салідарнасць – апошняе, што засталося: як беларусы дапамагаюць і падтрымліваюць адзін аднаго
2023.07.29 11:20

Вольга Пруднікава, менеджарка праекту, апавяла, як у жніўні 2020 года на хвалі масавых рэпрэсіяў і закрыцця шматлікіх розных пляцовак спатрэбілася ініцыятыва, якая б аб’яднала беларусаў, каб мы маглі беспасярэдне дапамагаць адно аднаму.

Таксама ў выданні – гісторыя дапамогі шэлтару, які стварыла актывістка Ганна Федаронак. Дзякуючы фонду «By_help» і вам, гледачы праграмы «Беларус беларусу», удалося сабраць неабходныя на пераезд шэлтару ў новы будынак грошы. Вы можаце падтрымаць шэлтар і надалей.

Беларус беларусу
Італьянцы спынілі фінансаванне беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў
2023.09.28 18:00

IBAN: PL 67 1090 2851 0000 0001 3007 9300

Атрымальнік: «Linking Media». Каментар: na cele statutowe Shelter

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.