У Менску затрымалі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатру


Раніцай 13 сакавіка сілавікі ў Менску затрымалі Мікалая Зайца, былога прэсавага сакратара Купалаўскага тэатру, піша DW.com.

Купалаўскі тэатр Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы падчас пратэстаў у 2020 годзе.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Сілавікі схапілі былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатру Мікалая Зайца. Што сталася прычынаю для затрымання, невядома, як і тое, дзе цяпер Мікалай.

Мікалай Заяц працаваў прэсавым сакратаром Купалаўскага тэатру ў сумяшчальніцтве з 2020 года. 31 сакавіка 2021-га яго звольнілі з фармулёўкай «у звязку з прыёмам на працу працаўніка, для якога гэтая праца будзе асноўнаю».

Hавiны
Лукашэнка не хоча фінансаваць тэатраў, бо ў 2020-м артысты выступілі супраць яго
2023.02.14 15:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў