Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды БНР


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла медалём за баявыя заслугі 22 вайскоўцаў беларускага Палка Каліноўскага, паведамляюць на сайце БНР.

Медаль за баявыя заслугі.
Фота: БНР

Першае ўзнагароджанне медалём БНР за баявыя заслугі адбылося 1 лютага сёлета. Медаль атрымалі 22 вайскоўцы беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага. Афіцыйна медалі ўручылі 9 сакавіка, гэта сталася першай вядомай цырымоніяй уручэння беларускіх дзяржаўных узнагародаў за адвагу на полі бою з часу Рэчы Паспалітай.

Медаль за баявыя заслугі – баявая ўзнагарода БНР, якую заснавалі дэкрэтам старшыні Рады Івонкі Сурвілы.

Медаль за баявыя заслугі.
Фота: БНР

Рада БНР паведамляе, што ўзнагарода медалём надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі.

Каментар
«Дзеля ваеннага досведу». «ByPol» і полк Каліноўскага – пра новы атрад добраахвотнікаў
2023.03.07 16:08

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў