Dэвайс: Вадароднае аўта


“Hyundai” прадставіла першы серыйны транспартны сродак ад кампаніі “Hyundai” на вадародзе. Кросоўвер “ix35 Fuel Cell” абсталяваны сілавою прыладаю, адзіным выкідам якой ёсць вада. Вадарод у гэтым аўце ператвараецца ў электрычнасць, якая і сілкуе электрарухавік. Запас ходу на адным ладаванні, як сцвярджае вытворца, дасягае амаль шасцісот кіламетраў. “ix35” таксама разганяецца з месца да сотні кіламетраў за дванаццаць з паловаю секундаў, а максімальная хуткасць яго складае 160 кіламетраў на гадзіну.

{movie}Праграма “Dэвайс” (11.03.2013)|right|9615{/movie}

Такім чынам, кампанія “Hyundai Motor” стала першым у свеце вытворцам вадародных аўтаў. Цяпер да 2015-га года плануецца вырабіць каля тысячы такіх кросоўвераў, а ў другой палове дзесяцігоддзя, калі патаннеюць тэхналогіі зборкі вадародных прыладаў, аўта выйдзе і на спажывецкі рынак.

Акрамя гэтага ў выданні: навінкі робататэхнікі і спажывецкай электронікі – разумныя красоўкі і рондаль, што сам перамешвае ежу пад час гадавання.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў