Галасуюць за апазіцыю, але грошай не даюць


Чаму беларускія прадпрымальнікі не інвестуюць у апазіцыю? На гэтую тэму – Гарачы каментар з экс-кандыдатам на прэзідэнцтва Алесем Міхалевічам.

Госць праграмы мяркуе, што прадпрымальнікі сёння не разглядаюць апазіцыю як нешта вартае ўкладання грошай. Тым больш, усе прадстаўнікі бізнесу, якія дагэтуль інвеставалі ў апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, кепска скончылі. У найгоршым выпадку іх чакала знікненне (Анатоль Красоўскі) або турэмны тэрмін (Андрэй Клімаў, Сяргей Парсюкевіч), у найлепшым – яны вымушаныя хавацца за мяжою (Андрэй Жукавец, Аляксандр Пупейка, Леанід Воўк).

Такую сітуацыю ў грамадстве ўсімі сродкамі падтрымлівае кіраўнік дзяржавы, які разумее, што набраўшыся сілы (грошай), бізнес захоча ўлады. Алесь Міхалевіч упэўнены: у кабінках для галасавання падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў прадпрымальнікі ставілі свае подпісы пад прозвішчамі «самых радыкальных кандыдатаў, у тым ліку Саннікава, Статкевіча».

{movie}”Гарачы каментар”: Алесь Міхалевіч пра бізнэс і апазіцыю |right|9398{/movie}
АК, belsat.eu
https://youtu.be/jM6JaZya3wQ

Глядзі таксама
Каментары