Названыя пераможцы беларускага фестывалю кароткаметражнага кіно


Вялікія задумы – і кароткі метр. У Менску трэці раз прайшоў двухдзённы фестываль кароткаметражак “One Short Film Fest”. Падзея для Беларусі ўнікальная – гэтак уважліва да кароткага метру не ставяцца ні на якім з іншых кінафорумаў.

Кавярня “LOFT” на гэтыя дні ператварылася не толькі ў кіназалу, але і ў дыскусійны клуб.

„Гэта кіно маладых рэжысёраў кінематографам, і ім хацелася б атрымаць нейкую зваротную сувязь, – тлумачыць арганізатарка Антаніна Серакова. – Гэтак яны атрымліваюць разуменне, куды рухацца далей. Да таго ж мы выбіраем у журы дастаткова кампетэнтных людзей, якія абсалютна розным чынам звязаныя з кінематографам”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (22.02.2013) |right|9329{/movie}
Конкурсную праграму дзеля захавання напружання ў атмасферы падзялілі на два дні. Фільмы таксама падзялілі – на чатыры катэгорыі: дакументальнае кіно, мастацкае, арт-хаўс і анімацыя. У першы дзень журы адзначыла мастацкі фільм Алены Аляксане “В траве сидел кузнечик”.

Сама рэжысёрка раскрывае яго фабулу: „Фільм распавядае пра звычайнага чалавека, які жыве, мае сям’ю, у яго ёсць дачка, і чакаецца папаўненне ў сям’і. Але нешта яго непакоіць. Ці не непакоіць, аднак пра гэта мы даведваемся толькі напрыканцы фільму, дзе ён прыводзіць у выкананне смяротны прысуд”.

У другі дзень перамагла дакументальная стужка на беларускай мове “Вандроўнік не вернецца” – пра падарожніка Кірыла Краўцова, які вярнуўся ў Беларусь, каб даць жыццё вымерлай вёсцы і перайсці на беларускую мову.

Іншыя тэмы: беларускае на кніжным кірмашы Litexpo у Вільні, выстава, прысвечаная Палессю, у Менску і таямнічае знікненне малюнку Бэнксі з лонданскага дому.

А.Д., belsat.eu

https://youtu.be/i3XpPPGrvPw

Глядзі таксама
Каментары