«Патрыятычная» бялізна ў новым для Беларусі шоу


Найлепшыя танцоры краіны скарылі жыхароў Менску не толькі майстэрствам, але і касцюмамі.

Спектаклем у новым для Беларусі жанры – танцавальна-цыркавое шоу – адкрыў свой першы сезон тэатр танца «Фричелс». 12 лютага ў канцэртнай зале «Менск» гледачы ўбачылі імпрэзу, у якім аб’ядналіся і тэатр, і танец, і цырк.

Галоўны рэжысёр і харэограф тэатру Алег Язвін распавёў, што «Фричелс» стварылі ў верасні 2012 года. «Сёння ў яго ўваходзяць усе найлепшыя танцоры Беларусі, якія прэзентуюць нашую краіну на розных міжнародных мерапрыемствах, – зазначыў ён. – На гэты раз мы працуем з цыркавымі артыстамі, і нашае шоу ператварылася ў танцавальна-цыркавое».

{movie}”Патрыятычная” бялізна на спектаклі танца «Фричелс»|right|9145{/movie}«Мы стараемся, каб тое, што мы робім, не прымушала людзей думаць пра сур’ёзныя рэчы, а наадварот – дазволіла разняволіцца і атрымаць задавальненне», – дадаў Язвін.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў