Літаратурныя тэксты цяпер можна захоўваць у малекулах ДНК


Адною з самых неймаверных навінаў тыдня стала вынаходніцтва Еўрапейскага інстытуту біяінфарматыкі. Адмыслоўцы знайшлі спосаб захоўваць і прайграваць вельмі вялікія аб’ёмы звестак у малекулах ДНК.



Гаворка ідзе пра захаванне, напрыклад, мільёнаў гадзін мультымедыйнай інфармацыі. Навукоўцы прапанавалі спосаб сінтэзу кавалкаў ланцугоў ДНК, які амаль выключае памылкі пры счытванні звестак. Ужо на практыцы эксперыментатары здолелі спакаваць у сотні тысяч кавалкаў ДНК памерам з парушынку ўсе шэкспіраўскія тэксты, аўдыё з тэкстам Марціна Лютэра Кінга, а таксама шмат сканаў артыкулаў і здымкаў.

{movie}Праграма “Dэвайс” (25.01.2013) |right|8790{/movie}

Сэрвіс «Vine»

На гэтым тыдні кіраўнікі «Twitter’у» прэзентавалі мабільны сэрвіс «Vine». Ён дазваляе дзяліцца з карыстальнікамі відэаролікамі працягласцю да шасці секундаў. Распрацоўнікі ўпэўненыя, што «Vine» дапаможа карыстальнікам раскрыць свае таленты. Як і ў «Twitter’ы», акцэнт зроблены на сцісласць – да таго ж пасля заканчэння відэаролік не спыняецца, а працягвае цыклічна прайгравацца. Таксама можна зрабіць некалькі кароткіх ролікаў працягласцю пару секундаў, пасля чаго сэрвіс аб’яднае іх у адзін шасцісекундавы ролік.

Рухі «Leap motion»

Адзін з твораў кампаніі «Leap motion» «закліканы замяніць традыцыйную мыш або трэкпад. Прылада змяшчае набор сенсараў, якія бескантактным спосабам распазнаюць рухі ўсіх дзесяці пальцаў карыстальніка. З дапамогаю гаджэту можна гуляць, працаваць у самых разнастайных праграмах, маляваць, ствараць трохмерныя мадэлі і гэтак далей. Дэвайс сумяшчальны са шматлікімі прыладамі ды падлучаецца праз стандартны USB-порт. Кошт «Leap motion» будзе пачынацца з $ 70.

Яркія кубы

Мэблю з рознакаляровых кубоў, якія свецяцца, паказалі дызайнеры кампаніі «TeamLab». На кожным інтэр’ерным дэвайсе ёсць адмысловыя паглыбленні ды выступы. Напрыклад, калі чырвоны куб з выступам падсунуць да сіняга куба з паглыбленнем, апошні зробіцца фіялетавым. З блокаў можна скласці крэсла, лаву, стол ды іншае. Інавацыйная мэбля, акрамя ўсяго, можа і асвятляць пакой. Да старту прадукту ў масавай вытворчасці «TeamLab» мае намер знізіць вагу кубоў, а таксама забяспечыць іх аўдыё-элементамі.

Гэтыя тэмы вы можаце паглядзець у праграме «Dэвайс». Іншыя тэмы выпуску: відавочная перадача, ультрабук З DVD, сэрвіс «Phoenix», «Starcraft II»: працяг. «Dэвайс» – штотыдзень у панядзелак і пятніцу а 19:15 на «Белсаце». Праграма даступная таксама падчас он-лайн трансляцыі.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў