Як расеец прарываўся праз польска-беларускую мяжу: відэа


Дзяржаўны памежны камітэт апублікаваў відэа з камераў назірання, што зафіксавалі “штурм” расейца на польска-беларускай мяжы.

21 студзеня а 7:58 у “Дамачава” з боку польскага пункту пропуску “Славацічы” ўляцеў аўтамабіль BMW, прабіў турнікеты і шлагбаумы ды паехаў далей. Быў аб’яўлены план “перахоп”.

{movie}Расеец на “BMW” прарываецца праз мяжу|right|8757{/movie}

Мінімум часу, велізарная хуткасць, цёмны час сутак, умовы надвор’я ў сукупнасці паўплывалі на фактары рэагавання і магчымасці затрымання. Машына літаральна знесла ўсё бар’еры, якія паспеў выставіць памежнікі”, – паведамляе Памежны камітэт.

Пазней стала вядома, што аўта 19 студзеня скралі ў Нямеччыне, а ў кіроўцы ёсць праблемы з перабываннем на тэрыторыі Польшчы. Расеец, зразумеўшы, што яго могуць затрымаць, кінуў дакументы ў “Славацічах” і на вялікай хуткасці пераадолеў прыблізна 600 метраў да “Дамачава”.

Парушальніка мяжы арыштавалі 22 студзеня.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў