Скандал у Канадзе: на грашах – «няправільны» кляновы ліст


Цэнтральны банк Канады ізноў мусіць апраўдвацца. Гэтым разам – перад батанікамі.

Канадскія адмыслоўцы выявілі, што на банкнотах 20, 50 і 100 канадскіх долараў змешчаная выява “няправільнага” кляновага ліста. Традыцыйна сімвалам Канады лічыцца ліст цукровага клёна, што распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы. А на новых купюрах красуецца ліст вастралістага клёну, які ў Канаду завезлі еўрапейцамі, і таму ён не можа прэтэндаваць на сімвал Канады.

“Нельга сабе ўявіць, што на канадскіх грашах з’явяцца выявы пальмаў, малпаў ці тыграў – чагосьці нетыповага для нашай прыроды. Тое ж самае датычыць вастралістага клёна”, – абураецца канадскі батанік Шон Блэні (Sean Blaney).

Гэта ўжо не першы скандал вакол выгляду канадскіх долараў. Летась у жніўні Нацыянальны банк мусіў афіцыйна прасіць прабачэння за тое, што на банкноце 100 канадскіх долараў з’явілася выява жанчыны-навукоўцы “празмерна азіяцкага выгляду”. Выяву замянілі на іншую, і гэтым разам абурылася адна з прадстаўніц Кітайска-канадскай нацыянальнай рады, заявіўшы, што змена выявы – праява расізму.

Што да цяперашняй сітуацыі, Цэнтральны банк заяўляе, што банкноту адмыслова распрацавалі такім чынам, каб выява не паказвала ніякіх канкрэтных відаў, а хутчэй сімвалізавала традыцыйны кляновы ліст.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў