У міждзяржаўны вышук абвясцілі рэдактара аршанскага сайта Ігара Казмерчака


Рэдактар аршанскага сайта orsha.eu Ігар Казмярчак аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД, паведамляюць праваабаронцы. Летась у лістападзе журналіст зʼехаў з Беларусі.

Журналіст Ігар Казмярчак. Вільня, Літва. 28 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

Сёлета ў траўні Ігара Казмерчака аб’яўлялі ў вышук у Беларусі, яго фота зʼявілася на дошцы «Іх шукае міліцыя» ў Воршы. Пра гэта паведамляў сам Казмярчак у Facebook.

У абʼяве сказана, што Казмярчак схаваўся ад следства і зʼяўляецца абвінавачаным у крымінальным артыкуле аб абразе прэзідэнта, крымінальную справу супраць яго распачалі ў красавіку 2022 года. Што канкрэтна расцанілі як абразу, не паведамляецца. Паводле Казмерчака, справу завялі 1 красавіка.

Фота: Игар Казмерчак/Facebook

Ігар Казмярчак вядомы не толькі як журналіст і рэдактар сайту, але і як грамадскі і палітычны актывіст, праваабаронца, краязнаўца і прадпрымальнік. У лістападзе мінулага года сайт orsha.eu заблакавалі на тэрыторыі Беларусі па рашэнні пракуратуры. Летам 2021 года Казмерчака затрымлівалі па падазрэнні ў апаганенні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці (артыкул 341 КК), але пазней справу закрылі.

«Мы стварылі сістэму агентуры ў горадзе». Паразмаўлялі з рэдактарам Orsha.eu Ігарам Казмерчаком

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў