Зяленскі не выступіць на «Еўрабачанні», але можа сустрэцца з Папам у Ватыкане


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не будзе выступаць з відэазваротам да гледачоў «Еўрабачання». Брытанскае выданне «The Times» заявіла, што выступ заблакавала BBC, але Офіс Зяленскага гэта абвяргае.

Архіўнае фота. Прэс-канферэнцыя Уладзіміра Зяленскага. Кіеў, Украіна. 24 лютага 2023 года.
Фота: Белсат

Як сцвярджае «The Times», Уладзімір Зяленскі прасіў зрабіць сюрпрыз: відэазварот падчас фіналу «Еўрабачання», на якім летась перамаглі прадстаўнікі Украіны, але якое сёлета праводзяць у Злучаным Каралеўстве з прычыны вайны ва Украіне. Але, паводле выдання, BBC, якое вядзе сёлетні конкурс, адхіліла прапанову, каб «не палітызваць конкурс».

Ды прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў у Facebook заявіў, што гэта няпраўда: Офіс Зяленскага не звяртаўся да арганізатараў з прапановай онлайн-выступу Зяленскага на фінале ці іншым этапе конкурсу.

Фінал «Еўрабачання» пройдзе 13 траўня. Украіну прадставіць гурт «Tvorchi» з песняю «Heart Of Steel» (анг. «Сэрца са сталі»). Гурт аўтаматычна прайшоў у фінал, бо летась на «Еўрабачанні» перамаглі ўкраінцы «Kalush Orchestra». Прадстаўнікоў Беларусі і Расеі на конкурсе не будзе.

Агляд
Усё, што трэба ведаць пра «Еўрабачанне-2023» (з Беларусі можна галасаваць!)
2023.05.09 11:06

Тым часам агенцтва «Reuters» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што Зяленскі 13 траўня будзе ў Ватыкане і сустрэнецца з кіраўніком каталіцкай царквы Папам Францішкам. Афіцыйнага анонсу сустрэчы не было.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў