Нідэрланды падтрымаюць эмбарга на расейскую нафту


Прэм’ер-міністр Нідэрландаў заявіў, што Захад павінен не толькі артыкуляваць пра санкцыі. Марк Рутэ адзначыў, што санкцыі павінны быць сапраўдныя і магутна дзейнічаць, ажно пакуль расейская агрэсія не скончыцца і не адновіцца ўкраінскі суверэнітэт. Палітык адзначыў, што яго краіна збіраецца ў бліжэйшы час адмовіцца ад закупаў расейскіх энерганосьбітаў, паведамляе агенцтва «Уніан».

Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.
Фота: wikipedia.org

Пад час прамовы ў Вярхоўнай радзе Украіны Марк Рутэ падзяліўся меркаваннем, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін думаў, што зможа захапіць Украіну і такім чынам падзяліць дэмакратычныя сілы свету сваёй хуткай перамогай.

«Але ён памыляўся. Па праўдзе, ён вельмі аблічыўся, таму што здарылася супрацьлеглае яго намерам – дэмакратычныя сілы на Захадзе аб’яднаныя як ніколі. І для гэтага ёсць вельмі грунтоўная падстава, бо гэта вайна за будучыню дэмакратыі, міжнароднага права. Цяпер гаворка ідзе аб праве суверэннага народа выбіраць сваю дарогу. Размова ідзе аб свабодзе: вашай і нашай свабодзе», – падкрэсліў прэмʼер Нідэрландаў.

Палітык адзначыў, што цяпер ідзе вайна «за нашу агульную будучыню», таму санкцыі, накладзеныя на Расею і на яе кіраўніцтва зʼяўляюцца беспрэцэдэнтнымі ў найноўшай гісторыі, бо ніколі такія маштабныя санкцыі не ўводзілі так хутка, так проста і ў такім абʼёме.

Аб’ектыў
Эмбарга для Расеі: «Такога кшталту санкцыі не ўжываліся нават у самыя змрочныя гады халоднай вайны»
2022.04.08 23:31

Прэмʼер-міністр Нідэрландаў паведаміў, што міжнародная супольнасць павінна як мага хутчэй спыніць пакупку расейскай нафты і газа. У прыватнасці Нідэрланды плануюць разам з іншымі еўрапейскімі партнёрамі зрабіць гэты крок бліжэйшым часам.

Рутэ дадаў, што Нідэрланды падтрымліваюць Украіну праз пастаўкі зброі. Прэмʼер адзначыў, што ЗСУ ўжо было перададзена супрацьтанкавае ўзбраенне і сродкі СПА. У дадзены момант Нідэрланды разам з Нямеччынай перадаюць сучасныя гаўбіцы і артылерыйскія сродкі.

Hавiны
«Bloomberg»: Нафтавае эмбарга ЕЗ супраць РФ можа запрацаваць да канца года
2022.04.30 19:59

Нагадаем, што з пачатку красавіка краіны Балтыі адмовіліся ад прыроднага газу з Расеі. Таксама расейскі газ не паступае ў Польшчу і Балгарыю.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў