У беларускіх калоніях цягам двух тыдняў не працуюць інтэрнэт-крамы для перадачаў вязням


Праваабаронцы ініцыятывы «MAYDAY TEAM» даведаліся пра парушэнне працы інтэрнэт-крамаў, дзе можна замовіць перадачы для зняволеных. «Здаецца, не ўдаецца знайсці талковых праграмістаў», – іранізуюць актывісты.

Жаночая калонія.
Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by

Інтэрнэт-крамы даступныя на старонцы Дэпартаменту выканання пакаранняў. Там можна сабраць перадачу вагою да 50 кілаграмаў, замовіўшы і аплаціўшы харчы і «прадметы першай неабходнасці». Сэрвіс дзее для вязняў у шасці папраўчых калоніях.

Паводле праваабаронцаў, вонкава інтэрнэт-крамы працуюць, аднак праблемы паўстаюць на этапе рэгістрацыі або ўваходу ў асабісты акаўнт. Ужо цягам двух тыдняў карыстальнікі бачаць «памылку 403».

Як тлумачаць адмыслоўцы, такая праблема ўзнікае ў выпадку няправільных наладаў старонкі адміністратарам.

«Падобна на тое, што не ўдаецца знайсці талковых праграмістаў», – адзначае «MAYDAY TEAM».

Праваабаронцы кажуць, што сваякі стала скардзяцца на працу гэтага рэсурсу, даводзіцца часта званіць у тэхпадтрымку. Першыя інтэрнэт-крамы для перадачаў зняволеным з’явіліся ў сакавіку 2021 года. «Дэпартамент выканання пакаранняў за тры гады так і не здолеў знайсці праграмістаў патрэбнай кваліфікацыі для наладкі інтэрнэт-замоваў», – канстатавалі праваабаронцы.

Агляд
Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў
2024.01.24 18:14

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў