26-метровая гумовая качка прыплыла ў Сіднэй


Праца нідэрландскага мастака Флёрэнтэйна Гофмана (Florentijn Hofman) прыплыла ў гавань аўстралійскага мегаполісу, выклікаўшы ўсмешкі мінакоў.

Качку стварылі яшчэ ў 2007 годзе, і таго часу яна наведала Бразілію, Новую Зеландыю, Японію, а цяпер і Аўстралію.

«Натуральна, яна выклікае ўсмешкі і захапленне, і гэта яднае людзей. Мы жывем на адной планеце, мы адна сям’я, і ўсе воды – нашая купальня. Таму так – гэта яднае людзей», – кажа Гофман. {movie}”Качка” ў Сіднэі|right|8389{/movie}

Праца мастака адкрывае Сіднэйскі фестываль сучаснага мастацтва, дзе Гофман прэзентуе і іншыя свае гіганцкія арт-аб’екты.

belsat.eu

Стужка навінаў