Жонка Статкевіча: якім будзе сцэнар вызвалення палітвязняў


Марына Адамовіч разважае пра тое, як успрымаюць палітвязняў беларусы і што збіраецца рабіць рэжым.

Госця «Гарачага каментара» Марына Адамовіч распавяла, што градус напалу ў беларускім грамадстве зусім не такі, як быў пасля 19 снежня 2010 года. Гэта можна патлумачыць і тым, што сёння ў Беларусі не 800 чалавек за кратамі. Нягледзячы на гэта, тых, хто спачувае палітвязням, нямала і сёння.

{movie}Марына Адамовіч у “Гарачым каментары”|left|8376{/movie}Паводле жонкі экс-кандыдата на прэзідэнцтва, беларускае грамадства мае каласальны патэнцыял супраціву і суперажывання, аднак апазіцыя не ў стане гэта выкарыстаць.

Чаго бракуе апазіцыі і якім будзе сцэнар вызвалення палітвязняў, глядзіце ў відэаматэрыяле.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў