Капрызлівае дзіця? Адашліце яго ў вайсковы лагер!


Прынамсі такую магчымасць маюць бацькі ў Паўднёвай Карэі. Войска прапаноўвае трэнінг, набліжаны да вайсковага, для дзяцей ад 14 гадоў.

Паводле інструктараў, гэта ўзмоцніць дысцыпліну і сілу волі падлеткаў. Праграма трэнінгаў прадугледжвае два тыдні ў вайсковым лагеры, штодня – 9 гадзінаў інтэнсіўных заняткаў. Ужо на другі дзень, маладыя людзі абяцаюць выправіцца і шкадуюць пра свае паводзіны. {movie}Перавыхаванне ў Паўднёвай Карэі|right|8369{/movie}

“Я дрэнна сябе паводзіла, калі маіх бацькоў не было побач. Цяпер я абяцаю, што буду ідэальнаю дачкою, нават калі яны далёка. Я буду вельмі добра вучыцца, і бацькі не будуць вымушаныя нагадваць мне пра мае абавязкі”, – кажа 17-гадовая Кім Со Хі (Kim Seo-hee).

“На пачатку я быў проста раз’юшаны з таго, што бацькі адправілі мяне сюды – трэнавацца ў снезе. Але цяпер я разумею: яны так зрабілі, бо любяць мяне”, – кажа 14-гадовы Лі Мін Хок (Lee Min-heok).

Маладзёнаў вучаць каманднай працы, паслухмянасці ды падставовым вайсковым умецтвам. Інструктары абяцаюць, што да бацькоў дзеці вернуцца іншымі людзьмі.

“Гэта ўзмоцніць упэўненасць у сабе тых, каму яе не стае. Таксама мы зробім іх паслухмянымі. Сёння дзеці растуць, не сутыкаючыся з цяжкасцямі, у выніку дарослае жыццё часта становіцца для іх шокам. Таму мы засяроджваемся падчас заняткаў на развіцці характару”, – кажа інструктар Пак Тхэ Чын (Park Tae-jin).

У лагеры Чхунґр’ёнґ (Chungryong) з 1997 года прайшлі перавыхаванне больш за 100 тысячаў разбэшчаных дзяцей. Сёлета лагер чакае яшчэ 200 выхаванцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў