Камунальнікі: Праз «непад’ёмных» даўжнікоў просім нам дапамагчы


Разлікова-даведкавы цэнтр Ленінскага раёну сталіцы напярэдадні Новага года папрасіў менчукоў не толькі аплаціць камунальныя паслугі своечасова, але і… унесці аванс за наступны месяц! Пажаданая сума – Br 150–200 тыс. Як аказалася, такім чынам камунальнікі вырашаюць фінансавыя праблемы 2012-га.{movie}Матэрыял “Белсату” пра незвычайную просьбу працаўнікоў камунальнай службы|left|8305{/movie}

«Ёсць даўжнікі «непад’ёмныя», і ёсць планы, якія мы мусім выканаць. Таму мы і просім, калі магчыма, дапамагчы нам закрыць год – унесці грошыкі. Яны нікуды не падзенуцца, застануцца на вашым рахунку, проста за студзень вы заплоціце менш», – паведаміла «Белсату» бухгалтарка ЖЭСу № 2.

Ва ўлётках, развешаных на пад’ездах дамоў, камунальнікі пажадалі жыхарам у новым годзе шчасця, здароўя і дастатковай калькасці грошай, якіх хапіла б на своечасовую аплату жыллёвых паслуг.

belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары