Замест канца свету – канец беларускай мовы ў «Менсктрансе»


Чарговы крок русіфікацыі зацвердзіла кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Менсктранс».

Са студзеня новага года праязныя білеты на грамадскі транспарт у Менску будуць друкавацца цалкам на расейскай мове. Да гэтага моманту праязныя афармляліся па-беларуску.

«Менсктранс» заявіў, што нарматыўны дакумент, які рэгулюе тарыфы на паслугі грамадскага транспарту, пераклалі на расейскую мову, таму надпісы на квітках мусяць адпавядаць мове заканадаўчага акту. На пытанне пра тое, хто і чаму гэты акт пераклаў на расейскую, працаўнік «Менсктрансу» паклаў слухаўку, спаслаўшыся на пільныя справы.

Свае заўвагі і пытанні наконт змены мовы надпісаў на квітках можна скіраваць у «Менсктранс» праз пошту звычайную: 220007, Менск, завулак Кааператыўны 12, або электронную: info@minsktrans.by.

Міхась Янчук, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары