Мінэнерга рыхтуе ліміты спажывання электрычнасці


Ільготны ліміт, які аплочваецца паводле сацыяльных тарыфаў, для кватэраў з газаваю плітою складзе 150 кВт/г, для кватэраў з электраплітою – 250 кВт/г.

Калі карыстальнік спажыве электраэнергіі звыш ліміту, аднак не больш за 300–400 кВт/г, то пачне дзеяць павышальны каэфіцыент 30 %. Калі ж ён «агорае» і гэтую мяжу, то яму давядзецца плаціць паводле сабекошту.

Нарматыўныя дакументы, у якіх фігуруюць вышэйпададзеныя змены, ужо падрыхтаваныя, паведаміў журналістам 28 лістапада міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.

Паводле чыноўніка, такі перагляд тарыфаў на электраэнергію не вельмі закране шараговых спажыўцоў. Гэтак, 75 % насельніцтва не пераступаюць парогу спажывання – 300–400 кВт/г. Розніца ж у аплаце гэтага аб’ёму электраэнергіі паводле сацыяльнага тарыфу складзе 10–20 тыс. руб.

Большасць грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў электронным абмеркаванні варыянтаў аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння (яго праводзіла аб’яднанне «Белэнерга»), прагаласавалі супраць дыферэнцыяцыі тарыфаў. Паводле Азярца, ва ўрадзе ўважліва паставіліся да вынікаў апытання, аднак прынялі рашэнне, якое ў найбольшай ступені адпавядае эканамічнай сітуацыі ў краіне.

belsat.eu

Стужка навінаў