Быў за мяжою? Здай справаздачу ў аблвыканкам!


У Гарадзенскай вобласці кіраўнікі арганізацыяў усіх формаў уласнасці змогуць выязджаць у замежныя камандзіроўкі толькі з дазволу старшыні аблвыканкаму. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра.

У размешчаным на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму распараджэнні № 227р гаворыцца, што яго прынялі дзеля “забеспячэння стабільнай працы арганізацыяў, размешаных на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці”.

Паводле распараджэння, “для атрымання дазволу старшыні аблвыканкаму падаецца ліст з указаннем звестак пра дзяржаву і тэрміны камандзіроўкі, мэту і крыніцы фінансавання камандзіроўкі”. Апроч таго, “па выніках службовай камандзіроўкі за мяжу кіраўнік арганізацыі ў 10-дзённы тэрмін з дня прыбыцця з камандзіроўкі падае ў камітэт эканомікі аблвыканкаму інфармацыю пра вынікі камандзіроўкі, у тым ліку пра іх эфектыўнасць”.

Камітэту эканомікі аблвыканкаму даручылі забяспечыць кантроль за выкананнем гэтага распараджэння. Старшыня аблвыканкаму таксама даручыў камітэту забяспечыць “аналіз эканамічнай эфектыўнасці службовых камандзіровак за мяжу, вывучэнне перспектыўных кірункаў эканамічнай супрацы”.

belsat.eu

Стужка навінаў