Улада «па-багатаму»


Пра побыт кіраўніка Беларусі ды ягонага найбліжэйшага атачэння мы ведаем толькі з выпадковых фактаў. Не так даўно ў інтэрнэце распаўсюдзілася інфармацыя пра ювелірны дэкор у ду́шы прэзідэнцкага самалёта. Лукашэнка карыстаецца ажно дзесяццю рэзідэнцыямі, і яшчэ адна будуецца ў Менску. Асноўны прэзідэнцкі транспарт – панцыраваны «Мерседэс» коштам каля $ 1,5 млн, кіраўніка дзяржавы можна было пабачыць на «Гарлі-Дэйвідсане» коштам каля € 32 тыс. Выдатныя гарнітуры на замову абыходзяцца прыкладна па $ 600. І толькі гадзіннік прэзідэнта пацягне на $ 17 тыс.

Тым часам афіцыйна ніякай маёмасці на Лукашэнку не запісана, а ягоны заробак за мінулы год склаў BR 94,5 млн.

На думку палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, гэткія дарагія аксесуары не вельмі пасуюць прэзідэнту, які пазіцыянуе сябе як «народнага».

«Цяпер мы бачым, што збіраюцца скарачаць колькасць працаўнікоў спецслужбаў, якія былі раней святою кароваю для ўладаў – значыць, з грашыма насамрэч цяжка. Аднак разам з гэтым мы не бачым, каб адмянялі будаўніцтва шыкоўных рэзідэнцыяў. Я лічу, што гэта такая ўсходняя, султанская традыцыя. На Захадзе – усё сціплей, той жа гадзіннік у Оўбамы каштуе 324 долары», – заўважае Класкоўскі.

Варта ўзгадаць не толькі палітыкаў, але ўвогуле заможных людзей з заходняга боку беларускай мяжы. Той жа Стыў Джобс хадзіў у простым чорным гольфе, а з залатым гадзіннікам яго ніколі не бачылі.

belsat.eu

Стужка навінаў