Беларускія банкі баяцца дэвальвацыі


Банкіры звязваюць паўтарэнне дэфіцыту ліквіднасці з чарговаю хваляю папаўнення фонду абавязковых рэзерваў. Зрабіць гэта запатрабаваў Нацыянальны банк. Але эксперты бачаць іншую прычыну: рост дэвальвацыйных чаканняў.

“Беларускія банкі не вераць у тое, што можна пазбегнуць дэвальвацыі, і намагаюцца паступова сысці ў валюту, у долар, каб неяк застрахаваць свае рызыкі, выкліканыя магчымаю дэвальвацыяй”, – тлумачыць эканаміст Аляксандр Сінкевіч.

Гэта значыць, што камерцыйныя банкі, імаверна, пераводзяць вялікія аб’ёмы грашовых сродкаў у замежную валюту, і надалей трымаюць яе ў сваіх рэзервах. Раней Нацбанк аказваў (й)ім дапамогу праз выдаванне рублёвых крэдытаў, але гэта пагражае ростам грашовай масы і магчымым раскручваннем інфляцыйнай спіралі.

belsat.eu

Стужка навінаў