У Паставах затрымалі былую палітзняволеную, якая год таму вызвалілася з калоніі


Пра затрыманне ў Паставах (Віцебская вобласць) былой палітзняволенай Ірыны Палянінай паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ірыну Паляніну выводзяць з суда ў Паставах. Красавік, 2021 год.
Фота: spring96.org

«Вядома, што жанчыну 8 лістапада выклікалі ў РАУС па пытанні падаўжэння прэвентыўнага нагляду, пасля чаго на волю яна так і не выйшла», – піша «Вясна».

Ірыну Паляніну затрымалі ў красавіку 2021 года і асудзілі на два гады зняволення за «знявагу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» (арт. 295 КК). У якасці доказаў на судзе фігуравалі каментары пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС і патроны ад малакалібернай вінтоўкі, якія знайшлі ў яе ўдома падчас ператрусу (патроны засталіся ад бацькі).

Ірына Паляніна адбывала тэрмін у жаночай калоніі № 24 (Зарэчча, Рэчыцкі раён). Жанчына вызвалілася ў лістападзе 2022 года.

Як паведамляюць праваабаронцы, цяпер 52-гадовую Ірыну Паляніну кінулі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання ў Паставах. У чым вінавацяць былую палітзняволеную гэтым разам, пакуль невядома.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», толькі за кастрычнік 2023 года паводле «пратэставых» крымінальных справаў у Беларусі асудзілі не менш за 45 чалавек. На 11 лістапада ў Беларусі палітычнымі вязнямі афіцыйна прызнаныя 1456 чалавек. Паводле праваабарончай ініцыятывы «Dissidentby», у краіне – 1677 палітзняволеных. Насамрэч іхная колькасць можа быць большая ў некалькі разоў.

Hавiны
У Латвіі трагічна памёр беларускі палітвязень. Адкрыты збор на перавоз цела на радзіму
2023.11.10 17:19

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў