Зняволеная старшыня прафсаюзу «Нафтану» Вольга Брыцікава абвясціла галадоўку


Вольга Брыцікава адбывае 15-дзённы арышт у ізалятары ў Наваполацку. 8 лістапада яна абвясціла аб галадаванні праз парушэнне ейных правоў і адмову супрацоўнікаў ізалятару аддаць ёй перадачы ад родных, расказаў знаёмы зняволенай выданню Zerkalo.io.

Старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава.
Фота: gazetaby.com

Аб затрыманні Вольгі Брыцікавай стала вядома 1 лістапада, праз два дні суд назваў яе вінаватай у «Распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Чытач «Белсату» сцвярджае, што супрацоўнікі ізалятару матывуюць адмову аддаць перадачы «палітычным артыкулам абвінавачвання».

Абноўлена. Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», 11 лістапада Брыцікаву зноў судзілі і зноў прысудзілі 15 дзён арышту. Сцвярджаецца, што яе асудзілі за малюнак «Не вайне» на ейнай старонцы на Facebook як за «несанкцыянаванае пікетаванне», хоць за гэты малюнак яе ўжо каралі арыштам некалькі месяцаў таму.

Брыцікава – адна з лідарак пратэстаў 2020 года на «Нафтане» і старшыня незалежнага прафсаюзу на заводзе. Яна агучвала патрабаванне рабочых тагачаснаму кіраўніку Дзяржкантролю, а цяпер кіраўніку КДБ Івану Церцелю. У снежні 2020 года яе звольнілі з заводу пасля 16 гадоў працы.

Вясной 2022 года яна адбыла ў няволі 75 дзён – яе пяць разоў асудзілі на 15-дзённы арышт за пратэсты супраць вайны ва Украіне.

Hавiны
На «Нафтане» затрымалі двух высокапастаўленых кіраўнікоў
2022.11.10 13:01

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

Стужка навінаў