Медыі: у Ізраілі загінула нарадзінка Беларусі. Яна служыла ў паліцыі


Раніцай 7 кастрычніка падчас нападу баевікоў «Хамасу» на паўднёвыя пасяленні Ізраілю загінула 25-гадовая Алена Астапенка, якая нарадзілася ў Беларусі, піша тэлеграм-канал «Осторожно, новости», спасылаючыся на маці дзяўчыны.

Алена Астапенка служыла ў ізраільскай паліцыі і раніцай 7 кастрычніка патрулявала ўчастак у горадзе Афакім. Разам са сваймі саслужыўцамі і байцамі «Цагалю» Алена ўступіла ў бой з тэрарыстамі групоўкі «Хамас» і загінула. Паводле маці дзяўчыны, яе пахавалі 10 кастрычніка ўначы.

Паводле інфармацыі «Осторожно, новости», Алена Астапенка пераехала ў Ізраіль разам з маці і старэйшай сястрой з Рэчыцы Гомельскай вобласці ў 2000 годзе. Алене было тады два гады. У Ізраілі Астапенка скончыла школу і адслужыла тэрміновую службу ў войску. Працавала ў паліцыі ў горадзе Нэтывот на поўдні краіны, непадалёк сектару Газа.

Алена Астапенка нарадзілася ў Беларусі, але жыла ў Ізраілі і служыла ў паліцыі. Загінула ад рук баевікоў «Хамасу».
Фота: Осторожно, новости / Telegram

Пра сваю працу дзяўчына мала каму распавядала. Многія даведаліся, што яна служыла ў паліцыі, толькі з навінаў аб ейнай смерці.

Агульная колькасць ахвяраў з абодвух бакоў канфлікту сягае ўжо 2 тысяч. Паводле афіцыйнай інфармацыі «Цагалю», цягам чатырох дзён вайны ў Ізраілі загінула каля 1200 чалавек.

Студыя «Белсат»
Ізраіль рэзка адрэагаваў на падтрымку ХАМАСу беларускай прапагандай. Вечаровы эфір за 11 кастрычніка
2023.10.11 22:01

Зміцер Міраш belsat.eu   

Стужка навінаў