У Варшаве пройдзе вялікі канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча


18 траўня ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння легенды беларускага панк-року – Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара гурта «Neuro Dubel».

Усе найлепшыя хіты гурта заспяваюць 10 зорак беларускай альтэрнатыўнай сцэны:

  • Lavon Volski
  • Уладзімір Пугач («J:Moрс»)
  • Юрый Стыльскі («Дай Дарогу»)
  • Дзяніс Тарасенка («РСП»)
  • «Зніч»
  • Алесь Дзянісаў («Dzieciuki»)
  • Аляксандр Памідораў
  • «Змяя»
  • Lesley Knife («Gods Tower»)
  • Алесь-Францішак Мышкевіч

Канцэрт пачнецца а 19:00 у клубе «Remont», што на вуліцы Варыньскага 12а.

Набыць квіткі можна па спасылцы.

Калі вы не зможаце быць на канцэрце, запрашаем да наўпроставага эфіру на канале «Белсат. Музыка» ці ў нашых сацыяльных сетках.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў