Алег Гайдукевіч: Чарговая cпроба дэстабілізацыі (дадалося відэа)


Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП), былы начальнік Упраўлення ўнутраных справаў Фрунзенскага раёну сталіцы зрывае пакровы з намераў здзяйсняльнікаў учорашняга выбуху каля Віцебскага КДБ.{movie}Гайдукевіч: Выбух у Віцебску – спроба дэстабілізацыі|left|7455{/movie}

Ён перакананы, што выбух у Віцебску прагрымеў “не проста так”. “Гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь, ніякіх жартаў і дробязяў мы тут не бачым”, – падкрэсліў Гайдукевіч.

На ягоную думку, інцыдэнт не выпадкова адбыўся неўзабаве пасля адстаўкі старшыні Камітэту дзяржбяспекі (Вадзім Зайцаў адхілены ад пасады кіраўніка КДБ 9 лістапада на рашэнне кіраўніка дзяржавы).

“Зразумела, што гэты інцыдэнт у Віцебску арганізаваны, каб нагадаць пра падзеі 2008 г. Гэта намёк на тое, што людзі, асуджаныя за тое злачынства, не маюць да яго ніякага дачынення”, – лічыць Алег Гайдукевіч. (Гаворка ідзе пра забітых у сакавіку гэтага года Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, якія жылі ў Віцебску і былі абвінавачаныя ў арганізацыі тэрактаў у менскім метро 11 красавіка 2011 г. і ў Дзень Незалежнасці ў Менску ў 2008 г.)

Дзяржаўныя органы мусяць максімальна хутка расследаваць гэтую справу і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, заявіў намеснік старшыні ЛДП.

Выбух ля будынку ўпраўлення КДБ Віцебскай вобласці адбыўся 11 лістапада а 18.48. Паводле звестак Цэнтру інфармацыі ды грамадскіх сувязяў КДБ, выбухнула прымітыўная самаробная піратэхнічная прылада. У выніку былі пашкоджаныя вокны.

На падставе паказанняў сведак затрыманыя тры чалавекі. Адзін з іх – з “вонкавымі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзінаў”, раней тэлефанаваў ва УКДБ з “некарэктнымі выказваннямі на адрас органаў улады”.

Крымінальная справа распачатая паводле арт. 339 частка 3 (асабліва зацятае хуліганства).

belsat.eu

Стужка навінаў